Абластная акцыя “Мой ліст салдату”

З 25 студзеня па 20 лютага 2023 года ў Мінскай вобласці праходзіць акцыя “Мой ліст салдату” ў рамках святкавання Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і да 85-годдзя Мінскай вобласці.

Мэта мерапрыемства – актывізацыя сумеснай дзейнасці ўстаноў адукацыі, сям’і і грамадскасці па ўключэнні навучэнцаў, бацькоў і педагогаў у сацыяльна значныя справы, развіццё і ўмацаванне грамадзянска-патрыятычных і духоўна-маральных якасцей у Год міру і стварэння.

У акцыі бяруць удзел педагогі, навучэнцы, творчыя калектывы ўстаноў агульнай сярэдняй, прафесійнай адукацыі.

Конкурсны матэрыял прадстаўляецца ў выглядзе малюнка (для навучэнцаў 6–9 гадоў), ліста (для навучэнцаў 11–13 гадоў),

ліста ці відэароліка (для навучэнцаў 14–17 гадоў).

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *