Смалявіцкая лыжня – 2024

27 студзеня адбыліся спаборніцтвы “Смалявіцкая лыжня – 2024”. Задачамі мерапрыемства з’яўляюцца прапаганда фізічнай культуры, спорту, здаровага ладу жыцця; фарміраванне патрэбнасці ў занятках фізічнымі практыкаваннямі і падтрымцы добрай фізічнай формы; зніжэнне захворвальнасці і павышэнне працаздольнасці.  Нашу ўстанову адукацыі годна прадставілі А.С.Корсак і М.М.Сіманчык.

V адкрыты конкурс “Інфарматыка без разеткі”

Парк высокіх тэхналогій праводзіць V-ы юбілейны адкрыты конкурс “Інфарматыка без разеткі” для ўстаноў дашкольнай адукацыі. Мэтай конкурсу з’яўляецца абагульненне і папулярызацыя лепшых практык арганізацыі адукацыйнага працэсу па навучанні старэйшых дашкольнікаў асновам інфарматыкі без выкарыстання камп’ютара. Нашу ўстанову адукацыі прадстаўляе педагог дадатковай адукацыі І.М.Міхневіч, якая ўдзельнічае Читать далее …

Калядкі

  Да нашых выхаванцаў завіталі калядоўшчыкі: Зорканоша, Механоша, Цыганка, Павадыр, Мядзведзь і Каза. Адна з самых яркіх традыцый, што дайшла да сучаснасці, – калядаванне.  Лічылася, што толькі весялосць, шумлівыя гульні могуць напалохаць злыдняў, аберагчы людзей ад іх. Моладзь збіралася разам,  пераапраналіся, хадзілі па хатах, спяваючы Читать далее …

Конкурс “Педагагічны калейдаскоп”

Віншуем настаўніка-дэфектолага Маргарыту Уладзіміраўну Абадоўскую з перамогай у раенным конкурсе “Педагагічны калейдаскоп”, дыплом ІІ ступені у намінацыі “Інклюзіўнае мерапрыества”. Работа “Падарожжа ў краіну Дабрыні”.

Развітанне з ялінкай

Адбылося развітанне з ялінкай, на якое прыйшлі Зіма і Баба Яга. Выхаванцы з задавальненнем спявалі навагоднія песні, чыталі вершы, адгадвалі загадкі, вадзілі карагоды. Нажаль трэба развітвацца з лясной прыгажунняй. Дзеці задулі агеньчыкі, а Баба Яга абяцала забраць ялінку ў лес да наступнага новага года. Мерапрыемства Читать далее …

Выстава “Навагодняя казка” завершана

Калектыў дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячы сад п.Акцябрскі Смалявіцкага раена” удзячны ўсім удзельнікам выставы творчасці “Навагодняя казка”, жадае далейшых поспехаў у сумеснай з дзецьмі мастацкай дзейнасці.