Перападрыхтоўка

Перападрыхтоўка кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць вышэйшую адукацыю, ажыццяўляецца ў дзяржаўнай установе адукацыі “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі”, Інстытуце павышэння кваліфікацыіі перападрыхтоўкі ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”па спецыяльнасцях 101 03 72 “Дашкольная адукацыя” (кваліфікацыя – педагог), 1-03 03 76 “Інтэграванае навучанне і выхаванне ў дашкольнай адукацыі” (кваліфікацыя – настаўнік-дэфектолаг), 1-03 04 7 педагог-псіхолаг), 1-09 01 72 “Менеджмент устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі” (кваліфікацыя – менеджэр у сферы адукацыі).

Акрамя таго, перападрыхтоўку па спецыяльнасці 101 03 72 “Дашкольная адукацыя” (кваліфікацыя – педагог) праводзіць установа адукацыі Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт ім. І.П. Шамякіна.

Навучанне праходзіць па адукацыйных праграмах, распрацаваных у адпаведнасці з дзяржаўнымі патрабаваннямі да мінімуму зместу і ўзроўню патрабаванняў да спецыялістаў для прысваення новай (дадатковай) кваліфікацыі, якія ўстанаўліваюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.