Сення ў старшых групах адбылося спартыўнае свята “Мы – абаронцы!”, на якое былі запрошаны таты, дзядулі, браты нашых выхаванцаў. Усе ўдзельнікі праявілі хуткасць, спрыт, моц, цяглавітасць, кемлівасць, узаемадапамогу. Па выніках спаборніцтваў каманда “Летчыкі” перамагла каманду “Танкісты” с лікам 5:4. Дзеці таксама спявалі, чыталі вершы, адгадвалі загадкі. Мерапрыемства скончылася ўзнагароджваннем удзельнікаў, віншаваннямі, агульным флэшмобам. Свята падарыла ўдзельнікам і гледачам добры настрой, станоўчыя эмоцыі.