50-летні юбілей

Самыя светлыя ўспаміны для чалавека – гэта непаўторныя імгненні дзяцінства. І многіх з нас яны вяртаюць
у чароўную краіну, дзе панавала незвычайная атмасфера, дзе  заўсёды было цікава і ўтульна, дзе гучаў дзіцячы смех уперамешку са здзіўленнем і захапленнем. Гэта краіна пад назвай “Дзіцячы сад” песціць сваіх малятак,
як клапатлівая птушкаў цёплым гняздзечку сваіх птушанятак, пакідаючы ў сэрцах маленькіх жыхароў незабыўныя моманты першых уменняў,  адкрыццяў і поспехаў.

Сёлета адна з такіх цудоўных краін – дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дзіцячы сад п. Акцябрскі Смалявіцкага раёна” выпусціць са сваіх сцен дашкалятаў у 50-ты раз! А зусім нядаўна яна з гонарам адзначыла свой залаты юбілей!
50 гадоў для ўстановы дашкольнай адукацыі –  узорост малады, але як шмат ужо перажыта і зроблена! Юбілей –
час падвядзення вынікаў, разважанняў аб дасягненнях, поспехах, планах на будучыню. Нам прыемна, што шлях станаўлення, творчага пошуку, назапашвання педагагічнага вопыту мы прайшлі годна. Сёння – гэта сучасная дашкольная ўстанова са сваімі цікавымі традыцыямі, навейшымі падыходамі да выхаваўчага працэсу, са зладжаным калектывам аднадумцаў, якія маюць добрыя і  адкрытыя душы, клапатлівыя і любячыя сэрцы.

Наша ўстанова гасцінна адчыніла свае дзверы і прыняла  першых выхаванцаў 17 лістапада1972 года. Дзіцячы сад знаходзіўся ў падпарадкаванні Смалявіцкай бройлернай птушкафабрыкі, быў разлічаны на 140 дзяцей: 4 садавыя
і 2 ясельныя групы, а прымаў 175 выхаванцаў, бо пасёлак будаваўся, рос, нарадзілася шмат немаўлятак. Першым загадчыкам была  Раеўская Марыя Мікалаеўна, а педагогамі-пачынальнікамі – Якубіцкая В.А., Маслоўская В.І., Капур Л.У., Тылецкая Я.А., Сасноўская Л.Р.,  Самахвал (Віткоўская) С.М., Цярэнцьева (Пяршай) А. І., Камолікава Г.К., Абметка Н.І., Перапечына (Якаўлева) М.А., Пятровіч В.А. Больш за 20 гадоў адпрацавала выхавальнікам
Помазава В.Л., чалавек рознабаковых інтарэсаў з глыбокім маральным падмуркам, свой уклад у агульную справу ўнясла педагог Дзялюкіна Л.Д., якая вяла гурток “Гавары правільна”.

У 2002 годзе дзіцячы сад быў перададзены на баланс Пліскага сельвыканкама, у 2007 годзе –  на баланс
РАА Смалявіцкага РВК. За час існавання установы ёй кіравалі Скапец Т. К., Белавусава В. Р., Руткевіч К. М.,
а з  2018 года калектыў зладжана працуе пад кіраўніцтвам Сямёнавай Іны Сяргееўны.

Уся плеяда педагогаў нашага дзіцячага садка – гэта ўважлівыя і клапатлівыя, вопытныя і кваліфікаваныя кіраўнікі і спецыялісты, здольныя любіць усіх дзяцей аднолькава і ўсведамляць каштоўнасць і важнасць любога моманту ў жыцці дашкольнікаў. З пачуццём горычы і страты мы ўспамінаем тых, хто прысвяціў гады свайго жыцця працы ў дзіцячым садзе, але каго ўжо з намі больш няма: Якубіцкая В.А., Скапец Т.К., Пятровіч В.А., Макарэня С.В., Асташонак А.Ф., Сасноўская Л.Р., Кляменцьева П.Л., Тамуленіне В.П., Абметка Н.М., Зянкевіч В.Я., Якубіцкая В.А., Новікава Э.Г.

Сённяшні калектыў установы дашкольнай адукацыі ідзе ў нагу з часам, вучыцца і прафесійна расце.
Тут  укараняюцца сучасныя праграмы, інавацыйныя тэхналогіі. У гэтым навучальным годзе наш дзіцячы сад падключыўся да праекта “Інфарматыка без разеткі”, які рэалізуецца Паркам высокіх тэхналогій пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. У нас створаны пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі,
у якім працуюць прафесіяналы сваёй справы, настаўнікі-дэфектолагі Бяляева Юлія Уладзіміраўна і Абадоўская Маргарыта Уладзіміраўна, пад кіраўніцтвам Юліі Уладзіміраўны таксама функцыяніруе гурток па інтарэсах “Гаварашкі”. Кіраўнік фізічнага выхавання Корсак Ангеліна Сяргееўна праводзіць заняткі ў гуртку “Дзіцячы фітнэс”; вельмі любяць дашкаляты музычныя заняткі і розныя святочныя мерапрыемствы, якія праводзіць музычны кіраўнік  Вяличка Святлана Уладзіміраўна . Заўсёды дасць слушныя парады бацькам і дапаможа дзецям педагог-псіхолаг Чыстая Дар’я Міхайлаўна.

Ёсць у нас і свае старажылы, якія аддана працуюць ва ўстанове ўжо больш за 20 гадоў! Сярод іх – намеснік загадчыка Самойленка Алена Вікенцьеўна, выхавальнікі Сямёнава Ірына Анатольеўна, Калацкая Вольга Уладзіміраўна, а Косціна Галіна Фёдараўна аддала ўстанове адукацыі цэлых 40 гадоў, працуючы выхавальнікам, потым кастэлянкай. І хоць яна ўжо на заслужаным адпачынку, калектыў задаволены, што Галіна Фёдараўна працягвае працаваць, бо ў яе не толькі залатое сэрца, а і залатыя рукі, якія шыюць усё неабходнае для дзяцей: сурвэткі, атрыбутыку, упрыгожванні, касцюмы. З 1982 года і па сенняшні час працуе творчы, адданы сваей справе педагог Крэслова Святлана Міхайлаўна. Экалагічная адукацыя, мастацкая дзейнасць з дзецьмі – прыярытэтныя напрамкі дзейнасці Святланы Міхайлаўны.

Увогуле, усе супрацоўнікі дзіцячага садка разам са сваім загадчыкам  імкнуцца стварыць для дзяцей атмасферу любові і радасці, зрабіць жыццё дзяцей цікавым і змястоўным. Беражліва ахоўваюць далікатны свет дзяцінства, клапоцяцца і імкнуцца знайсці індывідуальны падыход да дзяцей выхавальнікі, якія працуюць у садку больш за дзясятак гадоў: Міронава Кацярына Міхайлаўна, Міхневіч Ірына Міхайлаўна, Пішчава Анжэла Аляксандраўна, Чарапок Алена Яўгеньеўна, Шпянева Таццяна Мікалаеўна. Да 10 гадоў педагагічнага стажу аддалі нашай установе Сямёнава Таццяна Ігараўна, Собаль Юлія Леанідаўна, Раманенка Кацярына Паўлаўна,  Хадасевіч Наталля Мікалаеўна, Асінская Святлана Аляксандраўна. Выдумкі і фантазіі педагогам не займаць! Работнікі ўстановы дашкольнай адукацыі – гэта не толькі выхавальнікі, яны і артысты, і мастакі, і майстры на ўсе рукі. Усе выхавальнікі добрасумленныя, ініцыятыўныя, шчырыя, бо дзеці вельмі адчувальны народ, іх не падмануць прытворствам.

Гісторыя нашай установы стваралася таксама іншымі ініцыятыўнымі супрацоўнікамі: памочнікамі выхавальнікаў, музычнымі кіраўнікамі, медыцынскімі сёстрамі, паварамі, загадчыкамі гаспадаркі, прачкамі, вартаўнікамі…

Сёння на адказнай варце ва ўстанове рупяцца памочнікі выхавальнікаў Іванюхіна Наталля Пятроўна, Бурая Таццяна Сяргееўна, Бурачэўская Жанна Леанідаўна, Сафарэвіч Алена Анатольеўна, Ягорава Лілія Мікалаеўна, Шапаваленка Галіна Васільеўна; кухары Раманюк Алена Валянцінаўна, Лагунчык Сняжана Мікалаеўна; кухонны працоўны Лапценак Таццяна Аляксандраўна; загадчык гаспадаркі Міхайлоўская Наталля Аляксандраўна; вартаўнікі Савіцкі Георгій Валянцінавіч, Савіцкі Ілля Геаргіевіч, Сіманчык Міхаіл Мікалаевіч; рабочы па рамонце і абслугоўванню будынка Буры Сяргей Дзмітрыевіч; слесар-сантэхнік Лазука Раман Леанідавіч; дворнік Чарапок Антон Валер’евіч; за чысціней ва ўстанове сочыць Ляшкевіч Тамара Мікалаеўна.

І ўсе разам яны –згуртаваны калектыў, у якім пануе атмасфера дружбы і ўзаемадапамогі.

У аснове традыцый дзіцячага садка знаходзіцца правядзенне сумесных святаў з дзецьмі, педагогамі і бацькамі. Разам з бацькамі мы ўдала працуем у экалагічным напрамку: праводзім выставы, экалагічныя святы і акцыі, гульні, ставім тэатралізаваныя спектаклі. Мы выхоўваем дзяцей у духу патрыятызму, павагі да старэйшага пакалення, любові да свайго роднага краю, ажыццявілі праект “Свой родны кут любі і ведай”.

У дзіцячым садзе штогод праходзяць святочныя музычныя ранішнікі, спартыўныя спаборніцтвы, сямейныя святы і акцыі.

За свой няпросты шлях даўжынёй у 50 гадоў дзіцячы сад набыў не толькі найлепшыя традыцыі, а і яркую індывідуальнасць, палепшыў матэрыяльна-тэхнічную базу. Вельмі радуе тое, што свой залаты юбілей
17 лістапада 2022 года наша  ўстанова адсвяткавала годна і з гонарам. На свята былі запрошаны шаноўныя госці – начальнік упраўлення па адукацыі, спорту і турызму Смалявіцкага райвыканкама Грынявецкая І.Ю, галоўныя спецыялісты упраўлення па адукацыі, спорту і турызму Смалявіцкага райвыканкама Ціхановіч М.С., Качан Л.У., намеснік генеральнага дырэктара ТАА “Смалявічы Бройлер” Даўлюд Д.Л., урач-педыятр УА “Пліская урачэбная амбулаторыя” Шыдлоўская В.Л.,  майстар участку Пліскага ЖКГ. Цэдрык Г.Ц. Да нас прыйшлі ветэраны працы Помазава Я.Л., Белавусава В.Р., Кавалеўская А.В., Ананіч В.А.,Ласіцкая С.П., Маслоўская В.І., Капур Л.В., Скарабагатая А.Р., Вярбіцкая Р.П., Мініч Т.М., Аўсіевіч Н.А.,Лянеўская А.Р.

Словы віншавання прагучалі ад начальніка упраўлення па адукацыі, спорту і турызму Смалявіцкага райвыканкама Грынявецкай І.Ю. Ганаровымі граматамі ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму Смалявіцкага райвыканкама былі ўзнагароджаны загадчык Сяменава И.С., супрацоўнікі  са стажам работы у нашай установе больш 15 гадоў: намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Самойленка А.В., выхавальнікі дашкольнай адукацыі Крэслова С.М., Сяменава І.А., Калацкая В.У., Чарапок А.Я., настаўнік-дэфектолаг Бялева Ю.В., кастэлянка Косціна Г.Ф.

Загадчык Сяменава І.С. звярнулася да ветэранаў са словамі ўдзячнасці і павіншавала з юбілеем.

Кавалеўская А.В., былы выхавальнік, дала наказ аб захаванні традыдый маральнага выхавання дзяцей, пажадала калектыву чысціні духоўных помыслаў.

З успамінамі аб адкрыцці дзіцячага сада выступілі Маслоўская В.І., Капур Л.У.

З прывітаннем і падарункамі звярнуўся да калектыву ўстановы намеснік генеральнага дырэктара ТАА “Смалявічы Бройлер” Даўлюд Д.Л.

Прымалі самыя цёплыя пажаданні работнікі ад бацькоў выхаванцаў. Падзяку ад бацькоў  выразіла намеснік старшыні папячыцельскага савета Шыдлоўская В.Л.

Дзеці разам з педагогамі падрыхтавалі вельмі цікавую і змястоўную канцэртную праграму. У знак удзячнасці ўсім гасцям былі ўручаны кветкі і памятныя сувеніры. Была праведзена экскурсія па групах дзіцячага сада. Ветэраны былі прыемна здзіўлены пераменам, якія адбыліся ў апошні час, адчулі сябе маладымі.  Свята атрымалася запамінальным і па-сямейнаму цёплым.

Дзіцячы сад – гэта жывы арганізм, які дыхае, адчувае, радуецца, перажывае… Гэта добра разумеюць усе работнікі дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячы сад пасёлка Акцябрскі Смалявіцкага раёна”, энтузіясты, якія валодаюць вялікім творчым патэнцыялам, таму і адчуваюць сябе побач з дзецьмі маладымі і актыўнымі, стараюцца пранікнуць у сэрца кожнага выхаванца і пасяліць у ім радасць, любоў і дабрыню.

З юбілеем, наш любімы другі дом! Жыві ў радасць, родны дзіцячы садок! Няхай твае жыхары заўсёды адчуваюць сябе шчаслівымі! Няхай табе будзе яшчэ шмат разоў па 50!

Фотасправаздача.

Ірына Міхневіч, выхавальнік дашкольнай адукацыі

ДУА “Дзіцячы сад п.Акцябрскі Смалявіцкага раена”