Інтэграванае навучанне і выхаванне – арганізацыя спецыяльнай адукацыі, пры якой навучанне і выхаванне асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ажыццяўляецца адначасова з асобамі, якія не адносяцца да асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця (Кодэкс Рэспублікі Беларусь Аб адукацыі).
Мэта інтэграванага навучання: садзейнічаць паспяховай сацыялізацыі навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
Задачы інтэграванага навучання:
- асваенне зместу адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі спецыяльнай адукацыі;
- выпраўленне і (або) паслабленне наяўных у навучэнцаў фізічных і (або) псіхічных парушэнняў;
- забеспячэнне сацыяльна-псіхалагічнай падтрымкі навучэнцам і аказанне ім псіхалагічнай дапамогі;
- стварэнне спецыяльных умоў для атрымання спецыяльнай адукацыі навучэнцамі з улікам асаблівасцей іх псіхафізічнага развіцця;
- фарміраванне і развіццё здольнасці да прафесійнага самавызначэння;
- фарміраванне пазітыўна арыентаванай асобы;
- прафілактыка дэвіянтнага паводзін у навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
Залічэнне ў групу інтэграванага навучання і выхавання праводзіцца на падставе заключэння ЦКРНіР, для атрымання якога неабходна прайсці псіхолага-медыка-педагагічную камісію (далей ПМПК).
У 2022/2023 навучальным годзе працуе 4 групы інтэграванага навучання і выхавання.