Наша ўстанова дашкольнай адукацыі гасцінна адчыніла свае дзверы і прыняла сваіх першых выхаванцаў
17 лістапада 1972 года. Дзіцячы сад знаходзіўся ў падпарадкаванні Смалявіцкай бройлернай птушкафабрыкі.
У 2002 годзе дзіцячы сад перададзены на баланс Пліскага сельвыканкама, у 2007 годзе – на баланс РАА Смалявіцкага РВК.
З 1972 года – загадчык Раеўская Марыя Мікалаеўна.
З 1976 года – загадчык Скапец Тэрэза Казіміраўна
З 2003 года – загадчык Белавусава Валянціна Раманаўна
З 2012 года – загадчык Руткевіч Кацярына Мікалаеўна
З 2018 года – загадчык Сяменава Іна Сяргееўна
Сення наш дзіцячы сад – гэта сучасная ўстанова дашкольнай адукацыі, якая імкнецца ўкараняць навейшыя тэхналогіі ва адукацыю, і таксама шануе ўсе тое, што з’яўляецца асновамі методык дашкольнай адукацыі.
Педагогі нашага дзіцячага садка – гэта ўважлівыя і клапатлівыя выхавальнікі, вопытныя і кваліфікаваныя кіраўнікі і спецыялісты, якія прысвяцілі свае жыцце рабоце з дашкалятамі.
У аснове традыцый нашай установы знаходзіцца правядзенне сумесных святаў з дзецьмі, педагогамі і бацькамі. Пра нашы апошнія дасягненні можна даведацца ў рубрыцы “Нашы дасягненні”.