21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Свята было заснавана рашэннем 30‑й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года і адзначаецца штогод з 2000 года. У Беларусі Дні роднай мовы пачалі ладзіцца дзяржаўнымі ўстановамі з 2009 года.
Вельмі цешыць тое,што па рашэнні экспертаў ЮНЭСКА, беларуская мова прызнана самай мілагучнай, пасля італьянскай. А ў дадатак да гэтага,вядомыя гісторыкі сцвярджаюць, што беларуская мова яшчэ і самая старажытная сярод славянскіх. Сэнс гэтага свята – захаванне моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.