Плата за харчаванне

Паважаныя бацькі!
Аплата за харчаванне дзяцей дашкольнага ўзросту ажыццяўляецца на падставе пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28.02.2008 года № 307 “Аб памеры і парадку збірання платы за харчаванне дзяцей, якія атрымліваюць дашкольную адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні дашкольнай адукацыі”.

Аплата за харчаванне ўносіцца не пазней 25 чысла кожнага месяца. Пералік аплачанай квітанцыі за дні, не наведаныя дзіцем установы адукацыі будзе зроблены ў наступным месяцы.

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 лютага 2008 г. №307 “аб памеры і парадку спагнання платы за харчаванне дзяцей ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі” і пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 сакавіка 2014 г. № 266 ” Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад29 лютага 2008 г. № 307»:
Плата за харчаванне дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі не спаганяецца:
– з бацькоў (законных прадстаўнікоў), якія маюць дзяцей-інвалідаў, дзяцей, якія пакутуюць анкалагічнымі захворваннямі, хворых на туберкулёз, інфіцыраваных вірусам імунадэфіцыту чалавека;
– з членаў сем’яў ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, якія загінулі (памерлых) пры выкананні воінскага або службовага абавязку ў Афганістане або ў іншых дзяржавах, дзе вяліся баявыя дзеянні, а таксама памерлых з прычыны ранення, кантузіі, калецтва або захворвання, атрыманых у перыяд баявых дзеянняў;
– з членаў сем’яў ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, якія загінулі пры выкананні абавязкаў ваеннай службы (службовых абавязкаў), а таксама памерлых у перыяд праходжання ваеннай службы (службы) з прычыны ранення, кантузіі, калецтва або захворвання, непасрэдна звязаных са спецыфікай нясення ваеннай службы (службы).
Зніжаецца на 50 працэнтаў: для сем’яў, якія маюць трох і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў; для сем’яў, якія пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне наступнага адсялення, у зоне з правам на адсяленне і ў зоне пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем; для апекуноў, прыёмных бацькоў, бацькоў-выхавальнікаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, Дзіцячых вёсак (гарадкоў).
Зніжаецца на 30 працэнтаў: для сем’яў, якія маюць двух дзяцей, якія атрымліваюць дашкольную адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні дашкольнай адукацыі.
          Бацькі (законныя прадстаўнікі), якія маюць права на вызваленне ад платы за харчаванне дзяцей альбо яе зніжэнне, падаюць у дашкольную ўстанову заяву, у якой паказваецца падстава для іх вызвалення ад платы за харчаванне дзяцей альбо яе зніжэння з дадаткам наступных дакументаў: ксеракопіі пасведчання інваліда для дзяцей-інвалідаў; даведкі аб месцы жыхарства і складзе сям’і для сем’яў, у якіх выхоўваюцца трое і больш дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту (школьнікаў); даведку аб дзецях дашкольнага ўзросту, для сем’яў, у якіх выхоўваюцца двое дзяцей, якія атрымліваюць дашкольную адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні дашкольнай адукацыі і інш. У залежнасці ад прычыны льготы.
         Пры разліку платы за харчаванне дзяцей не ўлічваюцца дні, калі дзеці не атрымлівалі харчавання па прычыне іх адсутнасці ў дашкольнай установе. Бацькі (законныя прадстаўнікі) выхаванца абавязаны НАПЯРЭДАДНІ пісьмова альбо вусна паведаміць педагагічных работнікаў дашкольнай установы аб маючым адбыцца адсутнасці дзіцяці.

Плата за харчаванне дзяцей, якія наведваюць дашкольныя ўстановы па гнуткім рэжыму, групы кароткачасовага знаходжання, усталёўваецца з разліку: сняданак – 30%, абед – 40, падвячорак – 10, вячэру – 20 працэнтаў ад устаноўленых грашовых нормаў расходаў на харчаванне ў дзень на аднаго выхаванца. Для разліку платы за харчаванне па гнуткім рэжыму аднаму з бацькоў (законнаму прадстаўніку) выхаванца неабходна напісаць заяву на імя кіраўніка ўстановы дашкольнай адукацыі.

            Пры разліку платы за харчаванне дзяцей не ўлічваюцца дні, калі дзеці не атрымлівалі харчавання па прычыне іх адсутнасці ў дашкольнай установе. Бацькі (законныя прадстаўнікі) выхаванца абавязаны НАПЯРЭДАДНІ пісьмова альбо вусна паведаміць педагагічных работнікаў дашкольнай установы аб маючым адбыцца адсутнасці дзіцяці.