Адукацыйныя паслугі на платнай аснове

Аб’яднанне па інтарэсах “Інфарматыка без разеткі”

Кіраўнікі:  выхавальнік дашкольнай адукацыі Міхневіч Ірына Міхайлаўна.

Мэта: развіцце алгарытмічнага мыслення і логікі ў дзяцей старшага дашкольнаша ўзросту як аснова прапедэўтыкі да навучання інфрарматыцы, фарміраванне інтэлектуальнай гатоўнасці дзяцей да навучання на першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі. https://informatika.park.by/

Аб’яднанне па інтарэсах “Дзіцячы фітнес”

Кіраўнік: кіраўнік фізічнага выхавання другой катэгорыі Корсак Ангеліна Сяргееўна.

Мэта: умацаванне здароўя і рознабаковае развіццё асобы.

Заняткі дзіцячым фітнесам развіваюць здольнасць арыентавацца ў прасторы, развіваюць каардынацыю і спрыт рухаў, пачуцце рытму, гнуткасць і пластычнасць, увагу і хуткасць рэакцыі, развіваюцца такія якасці, як цягавітасць, хуткасць, сіла. Дзякуючы фізічным практыкаванням, рэгулюецца псіхаэмацыйны баланс, што дапамагае дзіцяці супрацьстаяць стрэсам.

Аб’яднанне па інтарэсах “Говоряшки”

Кіраўнік: настаўнік-дэфектолаг вышэйшай катэгорыі Бяляева Юлія Уладзіміраўна

Мэта: стварэнне ўмоў для авалодання нормамі і правіламі мовы і развіцця маўленчых здольнасцей
у дзяцей дашкольнага ўзросту.