Асцярожна! Адчыненае акно!
Адкрытае акно – гэта не толькі крыніца свежага паветра, але і рэальная пагроза для дзіцяці. За летні перыяд у краіне ўжо зафіксавана некалькі выпадкаў падзення дзяцей з вышыні.
У большасці няшчасных выпадкаў дзеці самастойна залазілі на падваконнік і абапіраліся на маскітнымі сеткі, якія не разлічаны на вагу дзіцяці.
Адкрыўшы вокны ў кватэры, не адцягвайцеся на дробныя справы і сачыце за дзіцем. Для ветрання карыстайцеся фрамугамі і фортачкамі. Не дазваляйце дзецям выходзіць на балкон без суправаджэння дарослых. Элементарныя меры бяспекі і ваша пільнасць дапамогуць захаваць жыццё і здароўе дзецям.
ПАМЯТАЕЦЕ некалькі правіл, якія захаваюць жыццё Вашаму дзіцяці!
- Большасць выпадкаў падзення адбываецца тады, калі бацькі пакідаюць дзяцей без нагляду. Не пакідайце маленькіх дзяцей адных.
- Адсуньце ад вокнаў усе віды мэблі, каб дзіця не магло залезці на падваконнік.
- НІКОЛІ не разлічвайце на маскітныя сеткі! Яны не прызначаны для абароны ад падзенняў!
- Наадварот – маскітная сетка спрыяе трагедыі, бо дзіця адчувае сябе за ёй у бяспецы і абапіраецца, як на акно, так і на яе. Вельмі часта дзеці выпадаюць разам з гэтымі сеткамі.
- Стаўце на вокны спецыяльныя фіксатары, якія не дазваляюць дзіцяці адкрыць акно больш чым на некалькі цаляў.
Калі вы нешта паказваеце дзіцяці з акна, заўсёды моцна фіксуйце яго, будзьце гатовыя да рэзкіх рухаў малога, трымайце далоні сухімі, не трымайце дзіця за адзенне.
Разам захаваем здароўе нашых дзяцей!
Падрыхтавала: намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці А.В.Самойленка