Псіхалагічная гатоўнасць дзяцей да школьнага навучання ўключае мноства складальнікаў. Напрыклад, фізіёлаг і псіхолаг Мар’яна Бязрукіх апісвае наступныя чатыры важныя паказчыкі таго, што ваша дзіця гатова да паступлення ў першы клас.
- Самы галоўны фактар школьнай гатоўнасці, з-за адсутнасці якога і ўзнікаюць шматлікія праблемы ў школе, – гэта ўменне дзяцей прымаць інструкцыю, чуць яе і разумець, што ад іх хочуць дарослыя. Інструкцыя ў дадзеным выпадку – гэта любыя заданні, просьбы да дзяцей. Калі вы папыталі свайго шасцігодку нешта зрабіць, а ён не ўспрымае просьбу, значыць, пакуль ён не готаў да навучання.
- Уменне маляняці планаваць сваю працу – яшчэ адзін важны паказчык. Праверыць яго наяўнасць вы можаце, папрасіўшы дзіця скласці мазаіку ці пазл па малюнку. Як ён выконвае заданне: бязладна бярэ элементы або кладзе перад сабой малюнак, мэтанакіравана адбіраючы патрэбныя фігуркі? Калі няма элементарнага планавання, вучыцца дзецям будзе вельмі няпроста.
3.Трэці фактар – здольнасць дзіцяці выпраўляць тое, што ён выконвае няправільна. Калі ваша дзіця выконвае вашы даручэнні так-сяк, са шматлікімі памылкамі, а вынік яго не асоба цікавіць, значыць, гэты кампанент пакуль у яго нядосыць развіты.
4.Таксама трэба зважаць на тое, ці ўмее дзіця прымаць дапамогу ад дарослых і аднагодкаў. Ці можа ён папрасіць аб дапамозе, сказаць: “Я не разумею”, “Я не ведаю”? Калі дзеці не ўмеюць звяртацца па падтрымку, ім будзе надзвычай складана вучыцца.
У такі адказны момант, як падрыхтоўка да школы, неабходна ацэньваць узровень развіцця дзіцяці комплексна па некалькіх паказчыках.
Фізіялагічныя крытэрыі. Да моманту паступлення ў школу ў дзіцяці павінна быць развіта здольнасць пераносіць статычныя нагрузкі, добра развіты рухальныя якасці (спрыт, шпаркасць, сіла, хуткасць, гнуткасць). Сюды ж адносім каардынацыю сістэмы «рука-вока» і спрыт пальцаў і рук. Калі ўвагі да фізічнага стану ў папярэдні дашкольны перыяд жыцця будзе недастаткова, дык дзіцяці будзе складана адаптавацца да больш жорсткага школьнага рэжыму. А гэта значыць зніжаны імунітэт і пастаянныя прастуды.
Псіхалагічныя крытэры:
Асобасная гатоўнасць. Калі амаль кожны ваш дзень пачынаецца са слоў дзіцяці: “Мама, завядзі мяне ў школу” ці “Я хачу хутчэй у школу”, то гэта сведчыць аб базавай гатоўнасці дзіцяці да школы, вучэбнай дзейнасці і настаўнікаў. У яго з’явілася жаданне гуляць новую ролю – роля вучня. Тут бацькам важна не зменшыць, а падтрымаць матывацыю да навучання і пажадана звяртаць увагу дзіцяці не на знешнія атрыбуты (прыгожы партфель ці новыя фламастары), а на магчымасць атрымліваць новыя веды (даведвацца нешта новае і цікавае).
Сацыяльная гатоўнасць да школы. Калі пры наяўнасці матывацыі дзіця ўмее слухаць іншых, адчувае сябе членам групы і ўмее выконваць агульныя правілы, гэта яшчэ адзін плюс у карысць гатоўнасці наведваць школу. Увага. Да 6-7 гадоў увага дзіцяці пераходзіць з міжвольнага ў адвольнае. Гэта значыць, што ён сам можа кіраваць сваёй увагай і ўтрымліваць яго нейкі час. Да моманту пачатку навучальнага працэсу неабходна навучыць дзіця канцэнтраваць увагу хаця б на працягу 15 хвілін. У вялікім класе больш раздражняльнікаў, чым дома: шолахі, гукі, таму здольнасць да канцэнтрацыі з’яўляецца найважнейшай перадумовай паспяховага навучання.
Сталасць эмацыйна-валявой сферы. Да пачатку школы важна навучыць дзіця кіраваць сваімі эмоцыямі. Бацькі павінны данесці да дзіцяці думку, што нават калі яму вельмі хочацца размаўляць і смяяцца на ўроку, усё ж правільней будзе пасядзець і паслухаць настаўніка. Калі мама бачыць, што падчас гульні дзіця спакойна і паспяхова спраўляецца са сваімі эмоцыямі, можна казаць пра яго гатоўнасць да школы.
Інтэлект. Аб развітым інтэлекце дзіцяці скажа яго дапытлівы розум, а не проста ўменне чытаць, лічыць, пісаць літары, як лічыць большасць бацькоў. Інтэлектуальны «багаж» – гэта і дыферэнцыяванае ўспрыманне (напрыклад, уменне вылучыць постаць з фону), і аналітычнае мысленне, і здольнасць усталёўваць прычынна-выніковыя сувязі паміж прадметамі і з’явамі.