З надыходам восені традыцыйна ў нашым дзіцячым садку праводзіцца выстава сумеснай творчасці дзяцей і бацькоў “Фарбы восені”. Праца з прыродным матэрыялам – занятак неверагодна цікавы і займальны. Выкарыстоўваючы ў сваіх працах прыродны матэрыял: восеньскае лісце, шышкі, жалуды, пластылін, паперу, з дапамогай фантазіі і творчасці выхаванцамі Читать дальше …
Месяц: Октябрь 2023
Конкурс “Педагагічная IT-мазаіка”
Выхавальнік дашкольнай адукацыі Гайдучонак Алена Уладзіміраўна прыняла ўдзел у конкурсе “Педагагічная IT-мазаіка” . Намінацыя “Інтэрактыўны плакат”. Тэма: “Лекавыя і атрутныя расліны”. Жадаем Алене Уладзіміраўне далейшых поспехаў і новых творчых ідэй!
З Днем бацькі
Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з выдатным святам – Днём бацькі! Быць кіраўніком сям’і няпроста і вельмі адказна. Нашы дзеці маюць патрэбу ў мудрым савеце і падтрымцы, моцным бацькавым плячы. Нароўні з жонкай вы фармуеце найважнейшыя чалавечыя якасці свайго дзіцяці, закладваеце падмурак яго Читать дальше …
З Днем маці!
Дарагія мамы! Сардэчна віншуем вас з Днём Маці! Мама – гэта пачатак пачаткаў. Менавіта святло мацярынскай любові сагравае нас на працягу ўсяго жыцця, дае сілы спраўляцца з цяжкасцямі і імкнуцца да лепшага. У маміных руках заўсёды цёпла і добра незалежна ад узросту. Мама – адзіны Читать дальше …
Тыдзень бацькоўскай любові
Напярэдадні Дня Маці ў сярэдніх групах прайшла музычная забава “Мая сям’я”. Тыдзень бацькоўскай любові пройдзе з 14 па 21 кастрычніка. Традыцыйна ў Беларусі 14 кастрычніка адзначаецца Дзень матулі, а 21 кастрычніка святкуюць Дзень таты. Прамежак паміж гэтымі датамі -Тыдзень бацькоўскай любові.
Запрашаем да ўдзелу ў выставе “Фантазіі залатой восені”
Паважаныя бацькі! Запрашаем вас разам з дзецьмі прыняць удзел у выставе творчасці, якая адкрываецца 13 кастрычніка.
Маленькія аграномы
Пад такой назвай сення ў “Настаўніцкай газеце” апублікаваны артыкул выхавальніка дашкольнай адукацыі І.М.Міхневіч, у якім аўтар змястоўна расказвае чытачам пра пазнавальна-даследчы праект “Маленькія аграномы”. https://nastgaz.by/paznavalna-dasledchy-adukatsyjny-praekt-malenkiya-agranomy-u-chym-yago-karysts/
Конкурс “Мая сям’я”
Выхаванцы ўстановы адукацыі прымаюць удзел у раенным конкурсе “Мая сям’я”.
Незвычайнае віншаванне
Малады педагог дадатковай адукацыі Крысціна Юр’еўна Сушко павіншавала педагагічных работнікаў з Днем настаўніка. Нечаканае і незвычайнае віншаванне было прыемным і запамінальным.
З Днем сталага чалавека!
Паважаныя калегі! Жадаем вам шчасця і здароўя, нязгаснага запалу і страсці ў вашай працы, каб вы выхавалі яшчэ ні адно годнае, разумнае і адукаванае пакаленне.