Дзень Перамогі
Праграма правядзення Тэматычнага дня
Мэта: Фарміраванне ў выхаванцаў ўсвядомленага стаўлення да дзяржаўнага свята Дзень Перамогі як выніку гераічнага подзвігу народа ў Вялікай Айчыннай вайне, выхаванне патрыятычных пачуццяў.
Задачы:
фарміраваць ўяўленні аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, пра Дзень Перамогі і значнасці гэтай падзеі для беларускага народа, пра подзвіг абаронцаў нашай Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны, іх мужнасці і гераічнасці;
выклікаць цікавасць і павагу да гістарычнага мінулага беларускага народа;
развіваць эмацыйнае ўспрыманне твораў мастацкай літаратуры, музыкі на ваенную тэматыку, творчыя музычныя здольнасці, уменні выразнага выканання паэтычных твораў;
ўзбагачаць слоўнікавы запас;
выхоўваць маральныя якасці, пачуццё патрыятызму, гонару за сваю Радзіму, падзяку і павагу да ветэранаў, імкненне берагчы мір.
Змест работы | Адказныя |
Работа з педагагічнымі работнікамі
Падбор ілюстрацыйнага матэрыялу аб Вялікай Айчыннай вайне, твораў мастацкай літаратуры, музыкі на ваенную тэматыку Афармленне музычнай залы, фотазоны
|
Намеснік загадчыка па асноўнай длзейнасці
Музычны кіраўнік Кіраўнік фізічнага выхавання
|
Свята “Мы за мір!”
Выстава творчасці “Дзякуй за Перамогу!” Нерэгламентаваная дзейнасць Зносіны: – гутарка-дыялог «Дзеці вайны»; Гульня: -гульня-эстафета «Будучыя абаронцы » – моўная гульня «Пажаданні ветэранам» Пазнавальная практычная дзейнасць: Разгляданне радавога дрэва, абмеркаванне. Мастацкая дзейнасць: – чытанне твораў мастацкай літаратуры на ваенную тэматыку: М. Пазнякоў «На плошчы Перамогі», В. Вітка «Дзе хаваецца вайна» Элементарная працоўная дзейнасць: -дапамога ў афармленні выставы |
Музычны кіраўнік
Выхавальнікі дашкольнай адукацыі
Выхавальнікі дашкольнай адукацыі
|
Работа з законнымі прадстаўнікамі
Кансультацыя “Як расказваць дзецям пра вайну” |
Выхавальнікі дашкольнай адукацыі
|