Педагагічны савет

30.11.2023 адбыўся педагагічны савет, прысвечаны пытанням фарміравання асноў грамацка-патрыятычнай культуры выхаванцаў. Падведзены вынікі конкурсу “Лепшы цэнтр фарміравання  грамацка-патрыятычнай культуры”. 1 месца – Д.М.Чыстая Д.М., А.У.Гайдучонак (група “Рамонак”), 2 месца – І.А.Сяменава , І.М. Міхневіч (група “Непаседы”), 3 месца- С.М.Крэслова (група “Дружная сямейка”), 3 месца – Читать дальше …

Віншаванне пераможцаў конкурсу малюнкаў “Мая сям’я”

Раенны конкурс  малюнкаў “Мая сям’я” праводзіўся з мэтай развіцця сямейных традыцый, фарміравання і ўмацавання інстытута сям’і. Віншуем пераможцаў: Доева Варвара (дыплом І ступені ў намінацыі “Мой тата самы лепшы”), Міронаў Мікіта (дыплом ІІІ ступені ў намінацыі “Мая мама самая лепшая”). Вялікі дзякуй усім удзельнікам конкурсу!

Адкрытыя прагляды

  На тыдні адбыліся адкрытыя прагляды спецыяльна арганізаванай дзейнасці (адукацыйная галіна “Дзіця і грамадства”) у сярэдняй групе інтэграванага навучання і выхавання “Рамонак”(выхавальнік дашкольнай адукацыі  К.М.Міронава), у старшай групе інтэграванага навучання “Непаседы” (выхавальнік дашкольнай адукацыі І.М.Міхневіч). Тэма заняткаў “Мая Радзіма  – Беларусь”.  Адбыўся таксама адкрыты прагляд Читать дальше …

Перамога ў абласным конкурсе “Вольны мікрафон”

Віншуем педагога дадатковай адукацыі Крысціну Юрьеўну Сушко з перамогай у абласным конкурсе “Вольны мікрафон”, які адбыўся 17 лістапада ў аг.Сеніца Мінскага раена. Крысціна Юр’еўна атрымала дыплом I ступені ў намінацыі “Лепшы вядучы. Стаж працы да 5 гадоў.”

Семінар-практыкум “Знаемства з культурай і гісторыяй роднага краю дзяцей дашкольнага ўзросту”

15 лістапада адбыўся семінар-практыкум для педагагічных работнікаў “Знаемства з культурай і гісторыяй роднага краю дзяцей дашкольнага ўзросту”. Мэта семінару-практыкуму: удасканаленне якасці работы педагагічных работнікаў па фарміраванні асноў грамадзянска-патрыятычнай культуры.

Музычная забава “Парасон і Боцікі”

11 лістапада да выхаванцаў другой малодшай групы “Пчолкі” на музычнай забаве “Парасон і Боцікі” завіталі незвычайныя персанажы. Парасон і Боцікі  гулялі з дзецьмі ў такія гульні, як “Сонейка і дожджык”, “Збяры падарункі лесу”. Выхаванцы спявалі песенькі “Асенні лісток”, “Восень”, “Вось які Мурлыка”, танцавалі с лісточкамі, Читать дальше …

З юбілеем, школа!

Сардэчна віншуем  калектыў, вучняў дзяржаўнай установы адукацыі “Пліская сярэдня школа ім. В.А.Мікуліча” са 125-годдзем. Жадаем усім  светлых і радасных перамог, цудоўнага настрою, узаемапавагі і творчага натхнення!

Перамога ў раенным этапе конкурсу “Вольны мікрафон”

Віншуем педагога дадатковай адукацыі Крысціну Юр’еўну Сушко з перамогай у раенным этапе ІІ абласнога конкурсу “Вольны мікрафон”. Жадаем ей далейшых творчых поспехаў і удалага выступлення на абластным этапе.