Месячнік “Духоўнае выхаванне маленькіх сэрцаў”

У рамках Праграмы супрацоўніцтва паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай царквой на 2020-2025 гады галоўнае ўпраўленне па адукацыі Мінскага абластнога выканаўчага камітэту ініцыіруе  з 25.11.2024 па 24.12.2024 правядзенне ва ўстановах дашкольнай адукацыі месячніка, накіраванага на замацаванне духоўных і сямейных каштоўнасцей непоўналетніх і іх Читать дальше …

Віншаванне з перамогай у конкурсе “Лепшая сувенірная работа”

Віншуем выхавальніка дашкольнай адукацыі, педагога-псіхолага Альшэўскую С.А. з перамогай у раенным этапе  абласнога конкурса на лепшую сувенірную работу (дыплом другой ступені), намінацыя “Лялькі ў нацыянальным беларускім адзенні, інтэр’ерныя лялькі”.

Аб’яднанне па інтарэсах “Кропелька”

Пачаліся заняткі ў аб’яднанні па інарэсах “Кропелька”  пад кіраўніцтвам педагога дадатковай адукацыі Калацкай В.У. Мэтай дзейнасці з’яўляецца фарміраванне ў дзяцей элементаў экалагічнай свядомасці, здольнасці разумець і любіць навакольны свет і прыроду. Заняткі праводзяцца для выхаванцаў малодшых груп на бюджэтнай аснове ў сераду і пятніцу.

Восеньскія забавы

Сення у старшых групах адбылося цудоўнае свята восені пад назвай “Як Баба Яга восень украла”. Дзеці спявалі, гулялі, танцавалі, чыталі вершы, адгадвалі загадкі, каб вызваліць Восень. Усе ўдзельнікі  і госці атрымалі станоўчыя эмоцыі.

Семінар-практыкум “Дыдактычная гульня як сродак фарміравання граматычнага ладу маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту”

6 лістапала адбыўся семінар-практыкум для педагагічных работнікаў “Дыдактычная гульня як сродак фарміравання граматычнага ладу маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту”. Удзельнікі мерапрыемства актуалізавалі і адпрацавалі   веды па праблемах методыкі развіцця маўлення дзяцей.

Выстава “Восень у госці да нас прыйшла”

У нашай установе адукацыі працягваецца выстава творчасці з прыроднага матэрыялу “Восень у госці да нас прыйшла”. Залатая восень – гэта выдатны час для творчасці, тым больш што прырода сама прапануе нам маляўнічы і цікавы матэрыял для натхнення. Творчыя працы ўражваюць сваёй непаўторнасцю і яркасцю. Выхаванцы Читать дальше …

Тыдзень бацькоўскай любові

З 14 кастрычніка (Дзень маці) па 21 кастрычніка (Дзень бацькі) праходзіць тыдзень бацькоўскай любові. 14 кастрычіка адбылося свята, прысвечанае Дню Маці. Выхаванцы старшых груп чыталі вершы, адгадвалі загадкі, спявалі песні пра сям’ю, падбіралі ласкавыя словы для мамы і таты. Віншуем усіх мам са святам, жадаем Читать дальше …