Сення адбылося цудоўнае музычнае свята “Калі смяюцца дзеці”, прысвечанае Міжнароднаму дню абароны дзяцей. Дзеці сваімі вяселымі танцамі, песнямі, гульнямі вярнулі Лета, якое затрымаў Пірат . Выхаванцы гулялі, танцавалі разам з Летам і Піратам, пускалі мыльныя бурбалкі. Мерапрыемства скончылася традыцыйным маляваннем на асфальце. Радасць, шчасце, усмешкі нашых выхаванцаў – гэта лепшая ўзнагарода для нас, тых, хто працуе ў дзіцячым садзе. Міжнародны дзень абароны дзяцей – гэта не толькі адно з самых радасных святаў для дзяцей, але і напамін дарослым пра тое, што дзеці маюць патрэбу ў пастаянным клопаце і абароне і што менавіта дарослыя нясуць за іх адказнасць.