24 мая адбыўся выпускны баль для выхаванцаў груп “Матылькі” і “Непаседы”.
У святочна ўпрыгожанай зале сабраліся бацькі выпускнікоў і запрошаныя госці. Цёплымі словамі, вершамі , песнямі дзеці расказвалі пра жыццё ў дзіцячым садку, яны танчылі і весяліліся.
Хоць у той жа час было крыху сумна развітвацца з любімым дзіцячым садам.
Жадаем нашым птушанятам поспехаў у школе, добрых адзнак і моцнага здароўя!