Сення адбыліся святочныя мерапрыемствы для выхаванцаў, прысвечаные Дню Перамогі. Віншуем усіх са святам!
Цаніце, людзі, мір, прашу, цаніце,
Шануйце тых, хто нам яго здабыў,
Чые імёны свецяцца ў граніце,
Хто больш жыцця радзімы край любіў.
Іх паміж намі мала засталося,
Злятаюць кожны дзень яны ў нябыт, –
Прымаюць іх высокія нябёсы,
І абдымае сонечны блакіт.
А Пераможны Дзень святочна крочыць, –
Убраліся ў духмяны квет сады.
Ніхто вайны ніякае не хоча –
Ні ветэран, ні праўнук малады…