Турыстычны паход нясе ў сабе не толькі вырашэнне праблем фізічнага развіцця і аздараўлення дзяцей, але і вырашае праблему ўсебаковага развіцця кожнага дзіцяці. У працэсе турыстычнай дзейнасці дзеці маюць цесныя зносіны з прыродным светам роднага краю. Выхаванцы сярэдняй групы “Рамонак” наведалі стадыен, сквер, а выхаванцы старшай групы “Непаседы” – помнік С.П.Копцеву, прахадную птушкафабрыкі, Беларусбанк, школьны парк.