Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці А.В.Самойленка правяла семінар-практыкум, прысвечаны пытанням стварэння ўмоў для сюжэтга-ролевых гульняў. Педагагіныя работнікі замацывалі тэарытычныя паняцці, якія адносяцца да сюжэтна-ролевай гульні дзяцей дашкольнага ўзросту, пашырылі ўяўленні пра метады і прыемы кіравання сюжэтна-ролевымі гульнямі, шукалі выйсце з цяжкіх педагагічных сітуацый, развівалі творчы Читать дальше …
Автор: Алена Самойленка
23 лютага – свята сапраўдных мужчын
Дзень абаронцы Айчыны выхоўвае ў дзецях пачуццё патрыятызму, павагу да воінаў. Сумесныя дзіцяча-бацькоўскія мерапрыемствы, прысвечаныя 23 лютага, закладваюць у душах дзяцей зярняткі патрыятызму, пачуцці абавязку і адказнасці перад Радзімай. Напярэдадні 23 лютага ў у сярэдняй і старшых групах нашай установы адукацыі прайшлі спартыўныя і музычныя Читать дальше …
Віншаванне з перамогай у фестывале “Я – даследчык”
Віншуем выхаванцаў групы “Рамонкі” Ляўданскіх Дзмітрыя і Анастасію, кіраўніка выхавальніка дашкольнай адукацыі С.А.Альшэўскую з перамогай у раенным этапе фестывалю даследчых работ “Я- даследчык” Мінскай вобласці ў намінацыі “Незвычайнае ў звычайным”. Іх работа “Хто робіць дзірачкі ў хлебе?” адзначана дыпломам І ступені.
Наведванне урока ў школе
Сення выхавальнікі дашкольнай адукацыі старшых груп прысутнічалі на адкрытым праглядзе урока чытання ў першым класе ДУА “Пліская сярэдняя школа імя У.А.Мікуліча”, які вяла настаўнік Белая Л.У. Мерапрыемства па традыцыі праводзілася з мэтай забеспячэння пераемнасці дашкольнай адукацыі і першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
Фестываль “Я-даследчык”
Выхаванцы групы “Рамонак” Ляўданскія Дзмітрый і Анастасія ўдзельнічаюць у раенным этапе адкрытага фестывалю “Я-даследчык”. Пад кіраўніцтвам выхавальніка дашкольнай адукацыі Альшэўскай С.А. яны правялі цікавае даследванне “Хто робіць дзірачкі ў хлебе?”
Калядачкі, калядкі
Сення ва ўсіх групах дзіцячага сада адбылося фальклорнае свята “Калядкі”. Гэта свята насычана казачнай атмасферай, вяселымі песнямі, задорнымі гульнямі. Козачка засявала збожжам, жадаючы ўсім здароўя, шчасця і добрага настрою на ўвесь год. Вучоны Мядзведзь выхваляўся сваім уменнем танчыць, а запальная Цыганка нагадала будучыню. Баба Яга Читать дальше …
Віншаванне з перамогай у конкурсе
Віншуем настаўніка-дэфектолага Абадоўскую Маргарыту Уладзіміраўну з перамогай у раенным конкурсе “Інавацыі ў спецыяльнай адукацыі”, намінацыя “Навучальнае відэа”. Работа Маргарыты Ўладзіміраўны адзначана дыпломам першай ступені.
Развітанне з навагодняй елкай
Выхаванцы развіталіся з навагодняй елкай. Разам з выхавальнікамі яны перажылі цудоўныя моманты свята: спявалі навагоднія песні, расказвалі вершы, танцавалі, гулялі. Мерапрыемства было завершана вяселай дыскатэкай.
Акцыя “Дапаможам братам нашым меньшым”
Неабыякавыя педагогі і бацькі выхаванцаў нашага дзіцячага сада прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі дапамогі бяздомным жывелам. Усе сабрананае перадалі валанцерам нашага паселка. Мы атрымалі словы падзякі: “Паважаныя ўдзельнікі акцыі “Дапаможам братам нашым меньшым” выказваем словы велізарнай падзякі вам и вашым дзеткам за дапамогу для жывел Читать дальше …
З Новым годам!
З 20.12 па 24.12. ва ўсіх узроставых групах адбыліся навагоднія ранішнікі.