Месячнік “Духоўнае выхаванне маленькіх сэрцаў”

У рамках Праграмы супрацоўніцтва паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай царквой на 2020-2025 гады галоўнае ўпраўленне па адукацыі Мінскага абластнога выканаўчага камітэту ініцыіруе  з 25.11.2024 па 24.12.2024 правядзенне ва ўстановах дашкольнай адукацыі месячніка, накіраванага на замацаванне духоўных і сямейных каштоўнасцей непоўналетніх і іх Читать дальше …

Віншаванне з перамогай у конкурсе “Лепшая сувенірная работа”

Віншуем выхавальніка дашкольнай адукацыі, педагога-псіхолага Альшэўскую С.А. з перамогай у раенным этапе  абласнога конкурса на лепшую сувенірную работу (дыплом другой ступені), намінацыя “Лялькі ў нацыянальным беларускім адзенні, інтэр’ерныя лялькі”.

Аб’яднанне па інтарэсах “Кропелька”

Пачаліся заняткі ў аб’яднанні па інарэсах “Кропелька”  пад кіраўніцтвам педагога дадатковай адукацыі Калацкай В.У. Мэтай дзейнасці з’яўляецца фарміраванне ў дзяцей элементаў экалагічнай свядомасці, здольнасці разумець і любіць навакольны свет і прыроду. Заняткі праводзяцца для выхаванцаў малодшых груп на бюджэтнай аснове ў сераду і пятніцу.

Восеньскія забавы

Сення у старшых групах адбылося цудоўнае свята восені пад назвай “Як Баба Яга восень украла”. Дзеці спявалі, гулялі, танцавалі, чыталі вершы, адгадвалі загадкі, каб вызваліць Восень. Усе ўдзельнікі  і госці атрымалі станоўчыя эмоцыі.

Семінар-практыкум “Дыдактычная гульня як сродак фарміравання граматычнага ладу маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту”

6 лістапала адбыўся семінар-практыкум для педагагічных работнікаў “Дыдактычная гульня як сродак фарміравання граматычнага ладу маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту”. Удзельнікі мерапрыемства актуалізавалі і адпрацавалі   веды па праблемах методыкі развіцця маўлення дзяцей.

Выстава “Восень у госці да нас прыйшла”

У нашай установе адукацыі працягваецца выстава творчасці з прыроднага матэрыялу “Восень у госці да нас прыйшла”. Залатая восень – гэта выдатны час для творчасці, тым больш што прырода сама прапануе нам маляўнічы і цікавы матэрыял для натхнення. Творчыя працы ўражваюць сваёй непаўторнасцю і яркасцю. Выхаванцы Читать дальше …