Аўтаномны пажарны апавяшчальнік

У Беларусі стартавала маштабная інфармацыйная кампанія, якая заклікае грамадзян устанавіць 
у сваіх дамах аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі.



Пераважная большасць пажараў са смяротным зыходам фіксуецца ў начны час сутак. 
Прычына гібелі - не столькі высокая тэмпература, колькі ўгарны газ і дым, якія чалавек 
проста не адчувае ў сне. АПА рэагуе на найменшую канцэнтрацыю дыму ў паветры. 
Яго галоўная зброя - пранізлівы гукавы сігнал гучнасцю да 85 дэцыбел. 
Такога шуму дастаткова, каб абудзіць нават моцна спячага чалавека.
Кошт АПА несувымерная з коштам чалавечага жыцця, а ўстаноўка займае лічаныя хвіліны: 
дастаткова замацаваць прыбор на столі з дапамогай двух шруб або нават двухбаковага скотчу.
Ратавальнікі, актывісты і прадстаўнікі мясцовай улады праводзяць рэйды па жылым сектары, 
нагадваючы грамадзянам аб неабходнасці праверкі ўжо ўстаноўленых апавяшчальнікаў 
і аснашчэння імі дамоў, дзе пражываюць шматдзетныя сем'і, адзінокія пенсіянеры і інваліды.


Калі ваш апавяшчальнік пачаў выдаваць кароткія адзіночныя сігналы - прыйшоў час 
замяніць элемент харчавання.
Не адключайце прыбор, заменіце батарэйку неадкладна.
Смалявіцкі РАНС заклікае ў абавязковым парадку абсталяваць свае дамы і кватэры АПА. 
У выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце па тэлефонах 101 ці 112.