Дзень абаронцы Айчыны выхоўвае ў дзецях пачуццё патрыятызму, павагу да воінаў. Сумесныя дзіцяча-бацькоўскія мерапрыемствы, прысвечаныя 23 лютага, закладваюць у душах дзяцей зярняткі патрыятызму, пачуцці абавязку і адказнасці перад Радзімай. Напярэдадні 23 лютага ў у сярэдняй і старшых групах нашай установы адукацыі прайшлі спартыўныя і музычныя Читать дальше …
Рубрика: Uncategorized
Віншаванне з перамогай у фестывале “Я – даследчык”
Віншуем выхаванцаў групы “Рамонкі” Ляўданскіх Дзмітрыя і Анастасію, кіраўніка выхавальніка дашкольнай адукацыі С.А.Альшэўскую з перамогай у раенным этапе фестывалю даследчых работ “Я- даследчык” Мінскай вобласці ў намінацыі “Незвычайнае ў звычайным”. Іх работа “Хто робіць дзірачкі ў хлебе?” адзначана дыпломам І ступені.
Наведванне урока ў школе
Сення выхавальнікі дашкольнай адукацыі старшых груп прысутнічалі на адкрытым праглядзе урока чытання ў першым класе ДУА “Пліская сярэдняя школа імя У.А.Мікуліча”, які вяла настаўнік Белая Л.У. Мерапрыемства па традыцыі праводзілася з мэтай забеспячэння пераемнасці дашкольнай адукацыі і першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
Фестываль “Я-даследчык”
Выхаванцы групы “Рамонак” Ляўданскія Дзмітрый і Анастасія ўдзельнічаюць у раенным этапе адкрытага фестывалю “Я-даследчык”. Пад кіраўніцтвам выхавальніка дашкольнай адукацыі Альшэўскай С.А. яны правялі цікавае даследванне “Хто робіць дзірачкі ў хлебе?”
Калядачкі, калядкі
Сення ва ўсіх групах дзіцячага сада адбылося фальклорнае свята “Калядкі”. Гэта свята насычана казачнай атмасферай, вяселымі песнямі, задорнымі гульнямі. Козачка засявала збожжам, жадаючы ўсім здароўя, шчасця і добрага настрою на ўвесь год. Вучоны Мядзведзь выхваляўся сваім уменнем танчыць, а запальная Цыганка нагадала будучыню. Баба Яга Читать дальше …
Віншаванне з перамогай у конкурсе
Віншуем настаўніка-дэфектолага Абадоўскую Маргарыту Уладзіміраўну з перамогай у раенным конкурсе “Інавацыі ў спецыяльнай адукацыі”, намінацыя “Навучальнае відэа”. Работа Маргарыты Ўладзіміраўны адзначана дыпломам першай ступені.
Развітанне з навагодняй елкай
Выхаванцы развіталіся з навагодняй елкай. Разам з выхавальнікамі яны перажылі цудоўныя моманты свята: спявалі навагоднія песні, расказвалі вершы, танцавалі, гулялі. Мерапрыемства было завершана вяселай дыскатэкай.
Акцыя “Дапаможам братам нашым меньшым”
Неабыякавыя педагогі і бацькі выхаванцаў нашага дзіцячага сада прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі дапамогі бяздомным жывелам. Усе сабрананае перадалі валанцерам нашага паселка. Мы атрымалі словы падзякі: “Паважаныя ўдзельнікі акцыі “Дапаможам братам нашым меньшым” выказваем словы велізарнай падзякі вам и вашым дзеткам за дапамогу для жывел Читать дальше …
З Новым годам!
З 20.12 па 24.12. ва ўсіх узроставых групах адбыліся навагоднія ранішнікі.
Дзень адчыненых дзвярэй
16 снежня адбыўся Дзень адчыненых дзвярэй, прысвечаны пытанням развіцця маўлення. Мерапрыемства адкрыла загадчык І.С.Сяменава, якая адзначыла, што пасродкам маўлення адбываецца сацыялізацыя асобы, засваенне інфармацыі аб навакольным свеце. Пры дапамозе маўлення дзіця будуе сувязі з іншымі выхаванцамі, дарослымі. Таму так важна займацца маўленчым развіццем дзіцяці. Бацькі Читать дальше …