Крокі да талерантнасці

“Сардэчна запрашаем у Галандыю”. Аповесць аб тым, як быць бацькамі асаблівага дзіцяці

Гэтую аповесць ведаюць  многія маці асаблівых дзяцей, незалежна ад дыягназу. Яе напісала 35 гадоў таму Эмілі Кінгслі , аўтар сцэнарыя “Вуліцы Сезам” і маці дзіцяці з сіндромам Даўна.

Прытча:

Калі вы чакаеце дзіця, вы як быццам плануеце займальнае падарожжа – у Італію. Купляеце кучу даведнікаў і будуеце выдатныя планы. Калізей. “Давід” Мікеланджэла. Венецыянскія гандолы.
Пасля некалькіх месяцаў хвалюючага чакання нарэшце надыходзіць гэты дзень. Вы пакуеце рэчы і выязджаеце.

Праз некалькі гадзін самалёт прызямляецца. Уваходзіць сцюардэса і кажа: “Сардэчна запрашаем у Галандыю!”. “У Галандыю?!? – Кажаце вы. – У якую Галандыю? “Я ляцела ў Італію! Я павінна была прыбыць у Італію. Я ўсё жыццё марыла з’ездзіць у Італію”.

Але рэйс змяніўся. Самалёт прызямліўся ў Галандыі, і вам давядзецца застацца тут. Важна тое, што вас не завезлі ў жудаснае, агіднае, бруднае месца, дзе паміраюць ад мора і голаду.Гэта проста іншая краіна.Прыйдзецца выйсці з самалёта і купіць новыя даведнікі.І вывучыць новую мову.І сустрэцца з людзьмі, якіх вы ніколі бы не сустрэлі.

Гэта проста іншая краіна. Рытм жыцця тут павольней, чым у Італіі, менш шпаркі, чым у Італіі. Але пасля таго , як вы пажылі тут крыху і перавялі дух, вы азірнецеся – і пачнеце заўважаць, што ў Галандыі ёсць ветраныя млыны … і цюльпаны. У Галандыі ёсць нават карціны Рэмбранта.

Але ўсе вашыя знаёмыя з’яжджаюць у Італію і вяртаюцца, усё выхваляюцца, як цудоўна яны правялі час у Італіі. І ўсё астатняе жыццё вам застаецца толькі казаць: “Так, вось і я туды ж збіралася”.
Боль ад гэтага ніколі, ніколі, ніколі не пройдзе канчаткова … таму што страта такой мары – вельмі, вельмі важная страта.

Аднак – калі вы праведзяце частку жыцця, аплакваючы той факт, што вы не патрапілі ў Італію, вы ніколі не атрымаеце задавальнення ад ўсяго таго асаблівага і выдатнага, што можа прапанаваць вам Галандыя”.

5 мультфільмаў аб асаблівых людзях, якія варта паказаць кожнаму дзіцяці

Як растлумачыць дзіцяці, чаму некаторыя дзеці не могуць бегаць ці гаварыць? Як данесці думку аб тым, што важна для людзей з асаблівасцямі развіцця ? Як даць зразумець, што яны адчуваюць і якім бачаць свет? Падняць тэму інклюзіі ў працэсе выхавання дзяцей вам будзе прасцей, калі разам з імі вы паглядзіце наступныя мультфільмы.

  1. Out of Sight /Па-за полем зроку

Мультфільм , створаны ў стылі анімэ , паказвае, што адчуваюць сляпыя людзі. У кароткаметражцы наўмысна ўзмоцнены гук з мэтай прадэманстраваць той факт, што сляпыя людзі чуюць нашмат выразней, чым тыя, хто бача. А яшчэ дзеці даведаюцца аб памочніках асаблівых людзей –   аб чароўнай палачцы і  пра сабаку-павадыра.

 

  1. Пра Дзіму

Сцэнар мультфільма быў напісаны на аснове аднайменнай кнігі Наталлі Рэміш , аўтара праекта “Дзецям аб важным “. Анімацыйная стужка расказвае пра сустрэчу дзяўчынкі Міры і хлопчыка Дзімы. Ён дрэнна ходзіць і амаль не кажа, але цікаўнасць Міры і добрыя парады яе мамы становяцца пачаткам сапраўднага сяброўства. Дзяўчынцы трэба будзе зразумець, што гульням і сімпатыі дыягназы не перашкода, і можна дзяліць радасць зносін з тымі, хто ад цябе адрозніваецца.

  1. Tamara /Тамара

Гэта гісторыя пра глухую дзяўчынку па імені Тамара. Яна любіць танчыць і марыць стаць балярынай. Нягледзячы на глухату, у яе выдатная пластыка і пачуццё рытму. Магчыма, аднойчы мара Тамары здзейсніцца, бо яе вельмі падтрымлівае маці. Прагледзеўшы кароткаметражку, вам будзе прасцей растлумачыць дзецям, наколькі асаблівым людзям важная ваша падтрымка.

  1. Cuerdas /Струны

Гэты 11-хвілінны фільм іспанскага мультыплікатара Пэдра Соліса ў 2016 годзе ганараваўся прэміяй Гойя. Соліс прысвяціў яго сваім дзецям — дачцэ Алехандра і сыну Нікаласу . Вы ўбачыце, наколькі моцна і да лепшага змянілася жыццё дзяўчынкі Марыі, калі яна пазнаёмілася з асаблівым хлопчыкам, у якога дыягнаставалі ДЦП. Паглядзець стужку ў добрай якасці вы зможаце на Vimeo .

  1. Le secret de Maël /Сакрэт Маэла

Людзей з  сіндромам Ангельмана   часта прымаюць за дзівакоў, якія ўсміхаюцца з нагоды і без . Насамрэч гэтыя людзі проста не могуць кантраляваць сваю міміку і рухі рук, — міжвольныя і хаатычныя. Мультфільм дапаможа дзецям зразумець, як трэба рэагаваць, калі раптам вы пазнаёміцеся з чалавекам з сіндромам Ангельмана .

  1. Mon petit frère de la lune /Мой брацік з Месяца

Аўтарам гэтага мультфільма з’яўляецца француз Фрэдэрык Філібер . Яго сын – з аўтызмам , і менавіта ён натхніў Фрэдэрыка на стварэнне кароткаметражнай стужкі, у якой апавядальнікам выступае сястра асаблівага хлопчыка. Яна расказвае пра яго жыццё і пра тое, якім ён бачыць навакольны свет: «Ён нібы не бачыць і не чуе мяне, ён глядзіць у неба… Калі б я была чараўніцай, я б зачаравала яго, каб яму больш падабалася быць з намі , чым на Месяцы». Сястра прыдумала асаблівую мову, каб мець зносіны з братам-аўтыстам і запэўнівае ўсіх, што з ім усё ў парадку, проста ён «з Месяца».