Тэматычныя дні ва ўстанове дашкольнай адукацыі

                    Дзень Перамогі

Праграма правядзення Тэматычнага дня

Мэта: Фарміраванне ў выхаванцаў ўсвядомленага стаўлення да дзяржаўнага свята Дзень Перамогі як выніку гераічнага подзвігу народа ў Вялікай Айчыннай вайне, выхаванне патрыятычных пачуццяў.

Задачы:

фарміраваць ўяўленні аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, пра Дзень Перамогі і значнасці гэтай падзеі для беларускага народа, пра подзвіг абаронцаў нашай Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны, іх мужнасці і гераічнасці;

выклікаць цікавасць і павагу да гістарычнага мінулага беларускага народа;

развіваць эмацыйнае ўспрыманне твораў мастацкай літаратуры, музыкі на ваенную тэматыку, творчыя музычныя здольнасці, уменні выразнага выканання паэтычных твораў;

ўзбагачаць слоўнікавы запас;

выхоўваць маральныя якасці, пачуццё патрыятызму, гонару за сваю Радзіму, падзяку і павагу да ветэранаў, імкненне берагчы мір.

Змест работы Адказныя
Работа з педагагічнымі работнікамі

Падбор ілюстрацыйнага матэрыялу аб Вялікай Айчыннай вайне, твораў мастацкай літаратуры, музыкі на ваенную тэматыку

Афармленне музычнай залы, фотазоны

 

 

Намеснік загадчыка па асноўнай длзейнасці

Музычны кіраўнік

Кіраўнік фізічнага выхавання

 

Свята “Мы за мір!”

Выстава творчасці “Дзякуй за Перамогу!”

Нерэгламентаваная дзейнасць

Зносіны:

– гутарка-дыялог «Дзеці вайны»;

Гульня:

-гульня-эстафета «Будучыя абаронцы »

– моўная гульня «Пажаданні ветэранам»

Пазнавальная практычная дзейнасць:

Разгляданне радавога дрэва, абмеркаванне.

Мастацкая дзейнасць:

– чытанне твораў мастацкай літаратуры на ваенную тэматыку: М. Пазнякоў «На плошчы Перамогі»,

В. Вітка  «Дзе хаваецца вайна»

Элементарная працоўная дзейнасць:

-дапамога ў афармленні выставы

Музычны кіраўнік

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі

 

 

 

 

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі

 

Работа з законнымі прадстаўнікамі

Кансультацыя “Як расказваць дзецям пра вайну”

 

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі