Напамінак бацькам па вострых кішачных інфекцыях

     Заржэнне кішачнымі інфекцыямі можа адбыцца з дапамогай
прыняцця ежы, вады ці кантактна-бытавым шляхам. Гэта значыць дзіця
вельмі лёгка можа захварэць, з’еўшы няякасную заражаную ежу, выпіўшы
дрэнную ваду ці іншы напой, а таксама гуляючы або проста кантактуючы
з
хворымі дзецьмі і дарослымі, карыстаючыся чужымі “заражанымі” рэчамі
і цацкамі.

     Можна зрабіць шэраг высноў і старацца ўсяляк не дапусціць траплення
ўзбуджальнікаў кішачных інфекцый у дзіцячы арганізм.
     1. З маленства прывучайце дзіця мыць рукі кожны раз перад
ежай, пасля туалета і па вяртанні.

     2. Сачыце, каб дзіця не браў у рот пальцы і розныя прадметы,
своечасова састрыгайце пазногці.


     3. Ежа павінна быць заўсёды свежай – не рыхтуйце для дзяцей празапас,
асабліва ўлетку.

     4. Мяса, рыба і малочныя прадукты абавязкова павінны паддавацца
працяглай тэрмічнай апрацоўцы.
     5. Гародніну і садавіну мыйце вельмі старанна.


     6. Старайцеся не захоўваць гатовыя стравы, але калі ёсць неабходнасць,
то выконвайце адпаведны тэмпературны рэжым.
     7. Калі дзіця ходзіць у сад, навучыце яго карыстацца толькі сваімі
асабістымі рэчамі (ручніком, расчоскай і гэтак далей).
     8. Калі ў хаце ёсць хворы, яго неабходна ізаляваць ад дзіцяці.
Усе прадметы агульнага карыстання трэба прадэзінфікаваць, як і адзенне
хворага.
     9. Дзвярныя ручкі і вулічныя цацкі таксама неабходна рэгулярна
апрацоўваць антысептыкамі.
     10. Хатнія цацкі варта мыць і сціраць, нават калі вы не
выносьце іх на вуліцу.
     11. Падтрымлівайце чысціню ў доме, не хадзіце абутыя па жылых
пакоях (маецца на ўвазе не хатні абутак), некалькі разоў у дзень
праветрывайце памяшканне.

 

     Вядома, ад усяго застрахавацца немагчыма, але пры адказным
падыходзе цалкам рэальна засцерагчыся ад шматлікіх бед, значна скараціўшы
шанцы дзіця падчапіць кішачную інфекцыю.