Асноўнымі напрамкамі дзейнасці ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, у 2026/2027 навучальным годзе з’яўляюцца:
забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы дзіцяці ранняга і дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбнасцямі, фарміраванне ў яго маральных норм, садзейнічанне набыццю ім сацыяльнага вопыту.
Задачы дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячы сад п.Акцябрскі Смалявіцкага раена”
на 2026/2027 навучальны год
- Садзейнічанне фарміраванню паважлівых адносін да нацыянальных і культурных традыцый беларускага народа, нацыянальных культур іншых народаў у спецыяльна арганізаванай дзейнасці.
- Фарміраванне ўяўленняў аб працы дарослых, сацыяльных і прафесійных ролях у сюжэтна-ролевых гульнях.
