Выстава “Фантазіі залатой восені”

З надыходам восені традыцыйна ў нашым дзіцячым садку праводзіцца выстава сумеснай творчасці дзяцей і бацькоў "Фарбы восені".
Праца з  прыродным матэрыялам - занятак неверагодна цікавы і займальны. Выкарыстоўваючы ў сваіх працах прыродны матэрыял: восеньскае лісце, 
шышкі, жалуды, пластылін, паперу, з дапамогай фантазіі і творчасці выхаванцамі сумесна з бацькамі былі падрыхтаваны цэлыя кампазіцыі, сапраўдныя шэдэўры!
Гэтая штогадовая выстава ў халоднае восеньскае надвор'е заўсёды радуе яркімі цёплымі фарбамі, дае зарад бадзёрасці і добрага настрою.
Дарагія бацькі! Дзякуем Вам за ўдзел у восеньскай выставе букетаў і вырабаў з прыроднага матэрыялу.
Залатая восень - гэта выдатны час для творчасці, тым больш што прырода сама прапануе нам маляўнічы і цікавы матэрыял для натхнення. 
Творчыя работы ўражваюць сваёй непаўторнасцю і яркасцю. Педагагічны калектыў дзіцячага сада ўпэўнены, што такія выставы садзейнічаюць стварэнню 
атмасферы добразычлівасці, узаемаразумення, супрацоўніцтва бацькоў, дзяцей і педагогаў. Вы ўсе таленавітыя, памятаеце гэта, толькі трэба прыкласці 
да свайго таленту працу і фантазію, уседлівасць і цярпенне. Спадзяемся на далейшае супрацоўніцтва!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *