

















На тыдні адбыліся адкрытыя прагляды спецыяльна арганізаванай дзейнасці (адукацыйная галіна “Дзіця і грамадства”) у сярэдняй групе інтэграванага навучання і выхавання “Рамонак”(выхавальнік дашкольнай адукацыі К.М.Міронава), у старшай групе інтэграванага навучання “Непаседы” (выхавальнік дашкольнай адукацыі І.М.Міхневіч). Тэма заняткаў “Мая Радзіма – Беларусь”. Адбыўся таксама адкрыты прагляд занятка аб’яднання па інтарэсах “Лучики” (педагог дадатковай адукацыі К.Ю.Сушко), на які былі запрошаны бацькі выхаванцаў.