Ранняе дыягнаставанне аўтызму і належнае абследаванне маюць жыццёва важнае значэнне для далейшага росту і развіцця чалавека. Для дзяцей выкарыстоўваюцца індывідуальныя праграмы псіхалагічнай карэкцыі.
У гэты дзень у свеце арганізоўваюцца розныя адукацыйныя мерапрыемствы, прысвечаныя інфармаванні грамадства аб праблеме аўтызму і разлічаныя для дзяцей і бацькоў, педагагічных работнікаў.
У нашым дзіцячым садзе для супрацоўнікаў быў праведзены прагляд відэаролікаў аб людзях з аутызмам “Мой брацік з Месяца”, “Аутызм можа рабіць дзіўныя рэчы”, пасля прагляду адбылося абмеркаванне відэаматэрыялаў. У бацькоўскіх кутках размешчаны інфармацыйныя лісткі “Самыя галоўныя міфы і факты аб аутызме”, “Раннія прыкметы аўтызму”.