

Віншуем са Святам працы! Шчыра жадаем, каб работа прыносіла задавальненне і карысць. Моцнага вам здароўя, шчасця і дабрабыту.
29 красавіка ў нашай установе адукацыі адбылося свята Вясны і працы. Выхаванцы старшых і сярэдняй груп з задавальненнем спявалі, танцавалі, расказвалі вершы, адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў конкурсах.