Выпускны баль

1685595064162
1685595005115
1685595208218
1685594880543
20230601_074528
20230601_074617
1685594933551

Выпускны баль у дзіцячым садку – асаблівая падзея для кожнага дзіцяці і яго бацькоў.  Здаецца, яшчэ нядаўна дзеці пачалі хадзіць у дзіцячы садок, але ўжо хутка – гэта будучыя першакласнікі.

26 мая адбыўся першы выпускны баль для выхаванцаў груп інтэграванага навучання і выхавання “Зорачкі” і “Матылькі”, які пачаўся з урачыстага ўваходу выпускнікоў, якіх прывіталі выхаванцы сярэдняй групы “Непаседы”.  Яны нагадалі нашым выпускнікам, якімі яны прыйшлі калісці ў дзіцячы садок і якімі яны былі яшчэ год таму. А потым – радасць, весялосць, жарты, песні, танцы, гульні. Лешы, Кашчэй Няўміручы, Баба Яга, Шапакляк запрасілі нашых выпускнікоў у сваю школу.  Як вызначылася, дзеці ведаюць значна болей, чым нашы персанажы, і нічога такія “настаўнікі” не могуць даць нашым выпускнікам, таму гэта “школа” ім не падыходзіць.

Яркім і запамінальным стаў для дзяцей выпускны. Ад імя ўсіх бацькоў і дзяцей былі сказаны словы падзякі выхавальнікам і ўсім работнікам установы дашкольнай адукацыі.

Дарагія нашы выпускнікі! У добры шлях! Жадаем вам поспехаў ў школе, шчасця і дабра!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *