Дзень народнага адзінства адзначылі выхаванцы і педагагічныя работнікі нашай установы адукацыі. У старшых групах адбылося святочнае мерапрыемства, задачамі якога было раскрыцце паняцця “адзінства” праз паняцці “Радзіма”, “сяброўства”, выхаванне талерантнасці. Дзеці адказвалі на пытанні, гулялі ў гульні розных народаў, усе разам спявалі гімн.