Абласны сацыяльна-педагагічны праект “Ліст сябру”

Мэта абласнога сацыяльна-педагагічнага праекта “Ліст сябру”-выхаванне асноў грамадзянскасці і патрыятызму ў дзяцей дашкольнага ўзросту ў працэсе азнаямлення з прыроднымі і сацыяльнымі аб’ектамі бліжэйшага акружэння, развіццё звязнага макўлення і культуры зносін у працэсе напісання калектыўных лістоў аб сваёй малой радзіме аднагодкам з іншых раёнаў Мінскай вобласці.

Рэалізацыя праекта прадугледжвае вызначэнне педагогамі найбольш цікавых аб’ектаў у населеным пункце, дзе знаходзіцца ўстанова адукацыі (прыродныя і прамысловыя аб’екты, спартыўныя і культурныя аб’екты, гістарычныя месцы), правядзенне з дзецьмі экскурсій і “заняткаў па жывым слове”, арганізацыю перапіскі выхаванцаў сваёй групы з аднагодкамі з іншых устаноў дашкольнай адукацыі Мінскай вобласці. Важнай умовай паспяховай рэалізацыі праекта з’яўляецца ўцягванне ў адукацыйны працэс бацькоў, якім  прапанавана арганізоўваць у выходны дзень прагулкі з дзецьмі да аддаленых прыродных і сацыяльных аб’ектаў населенага пункта, у якім знаходзіцца ўстанова адукацыі.