Тыдзень нулявога траўматызму

У перыяд з 27 красавіка па 3 мая 2026 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячы сад п. Акцябрскі Смалявіцкага раёна» праводзіцца «Тыдзень нулявога траўматызму», прымеркаваны да Сусветнага Дня аховы працы 28 красавіка 2026 года. 

 

Тыдзень нулявога траўматызму праводзіцца з мэтай забеспячэння бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, прадухілення выпадкаў вытворчага траўматызму ў арганізацыі (недапушчэння ніводнага выпадку траўміравання ў арганізацыі ў гэты перыяд) шляхам аператыўнага выяўлення парушэнняў норм аховы працы і прыняцця мер па іх устараненню.

«Нулявы траўматызм» або «Vision Zero» – гэта новы падыход да арганізацыі яго прафілактыкі, які аб’ядноўвае тры напрамкі:

  • бяспека;
  • гігіену працы;
  • дабрабыт работнікаў на ўсіх узроўнях вытворчасці.

Прынцыпамі правядзення “Тыдня нулявога траўматызму” з’яўляюцца:

  • прыярытэт жыцця работніка і яго здароўе;
  • адказнасць кіраўнікоў і кожнага работніка за бяспеку і выкананне патрабаванняў па ахове працы;
  • уцягванне работнікаў у забеспячэнне бяспечных умоў і аховы працы;
  • ацэнка і кіраванне рызыкамі на вытворчасці;
  • навучанне і інфармаванне работнікаў па пытаннях аховы працы.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *