26 жніўня у час правядзення дабрачыннай акцыі “Падарунак сябру”выхавальнікі дашкольнай адукацыі С.А.Альшэўская, К.М.Міронава, выхаванцы групы “Рамонак” павіншавалі выхаванцаў ДУА “Смалявіцкі сацыяльна-педагагічны цэнтр” з пачаткам навучальнага года. Яны прынеслі падарункі з канцтавараў, якія дзеці сабралі разам са сваімі бацькамі і супрацоўнікамі дзіцячага сада.
Вялікая падзяка ўсім, хто не застаўся абыякавым, і прыняў удзел у акцыі!