З Днем народнага адзінства!

Напярэдадні Дня народнага адзінства адбылося свята “Мы адзіныя, моцныя, непераможныя!” Выхаванцы старшых груп разам з выхавальнікамі і музычным кіраўніком С.В.Вялічка спявалі песні пра Радзіму, сяброўства, разважалі пра адзінства, павагу,  узаемадапамогу, патрыятызм.  Не абыўшлося і без гасцей. Прыгожая Восень завітала ў наш дзіцячы сад і расказала пра падарункі, якія зрабіла жыхарам розных абласцей Беларусі. Дзеці гулялі разам, адгадвалі загадкі пра сімвалы нашай краіны, танцавалі. Дзіцячы аркестр шумавых інструментаў  выканаў народную мелодыю “Бульба”. Свята падарыла ўсім добры настрой.

Паважаныя калегі, бацькі нашых выхаванцаў! Віншуем вас с дзяржаўным святам – Днем народнага адзінства! У гэты дзень жадаем вам аптымізму, здароўя, дабрабыту. Няхай у нашым агульным доме, у нашай краіне, будуць адзінства, мір і згода!

20240917_085248
1726551750400
20240917_085311
1726551514130

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *