Пачаліся заняткі ў аб’яднанні па інарэсах “Кропелька” пад кіраўніцтвам педагога дадатковай адукацыі Калацкай В.У. Мэтай дзейнасці з’яўляецца фарміраванне ў дзяцей элементаў экалагічнай свядомасці, здольнасці разумець і любіць навакольны свет і прыроду. Заняткі праводзяцца для выхаванцаў малодшых груп на бюджэтнай аснове ў сераду і пятніцу.