У рамках Праграмы супрацоўніцтва паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай царквой на 2020-2025 гады галоўнае ўпраўленне па адукацыі Мінскага абластнога выканаўчага камітэту ініцыіруе з 25.11.2024 па 24.12.2024 правядзенне ва ўстановах дашкольнай адукацыі месячніка, накіраванага на замацаванне духоўных і сямейных каштоўнасцей непоўналетніх і іх бацькоў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, “Духоўнае выхаванне маленькіх сэрцаў”.
Мэта мерапрыемства – падтрымка і ўмацаванне духоўнага, сацыяльнага дабрабыту сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, праз прадастаўленне адукацыйных і духоўных рэсурсаў, накіраваных на развіццё маральных каштоўнасцей.