Сення ва ўсіх групах дзіцячага сада адбылося фальклорнае свята “Калядкі”. Гэта свята насычана казачнай атмасферай, вяселымі песнямі, задорнымі гульнямі. Козачка засявала збожжам, жадаючы ўсім здароўя, шчасця і добрага настрою на ўвесь год. Вучоны Мядзведзь выхваляўся сваім уменнем танчыць, а запальная Цыганка нагадала будучыню. Баба Яга забаўляла дзяцей гарэзлівымі гульнямі. Сення сярод калядоўшчыкаў былі і вяселы Скамарох, і выхаванцы старшай групы “Рамонкі.” Напрыканцы ўсе дзеці частаваліся рознымі прысмакамі.
Калядкі не толькі прыносяць радасць нашым выхаванцам, але і даюць ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім адчуць усё хараство народных святаў і гулянняў.
Ва ўсіх удзельнікаў калядак засталіся добрыя эмоцыі аб праведзеным свяце!