Дзень абаронцы Айчыны выхоўвае ў дзецях пачуццё патрыятызму, павагу да воінаў. Сумесныя дзіцяча-бацькоўскія мерапрыемствы, прысвечаныя 23 лютага, закладваюць у душах дзяцей зярняткі патрыятызму, пачуцці абавязку і адказнасці перад Радзімай.
Напярэдадні 23 лютага ў у сярэдняй і старшых групах нашай установы адукацыі прайшлі спартыўныя і музычныя святы, прысвечаныя Дню абаронцы Айчыны.
Радасць, весялосць, урачыстасць падзялілі з дзецьмі і госці свята – бацькі выхаванцаў, дзядулі і бабулі.
Свята адбылося, і свет вакол нас стаў крышачку ярчэй, святлей і дабрэй! Калектыў дзіцячага сада п.Акцябрскі віншуе ўсіх мужчын з Днём абаронцы Айчыны! І няхай неба над усім светам заўсёды будзе мірным!









