Ва ўсіх групах адбыліся святы, прысвечаныя 8 Сакавіка. Дзеці з радасцю чакалі гэтай падзеі! 8 Сакавіка ў дзіцячым садзе – самае кранальнае свята. Яно прысвечана самым мілым і родным мамам і бабулям. У гэты дзень усе ўсмешкі, песні, вершы, танцы прысвячаюцца цудоўным жанчынам. Выступленні дзяцей на свяце – лепшы падарунак, які яны могуць атрымаць ад сваіх дзяцей. Выхаванцы спявалі добрыя, прыгожыя песні, танчылі, гулялі разам са сваімі матулям. Было весела, цікава, радасна. Да дзяцей прыйшлі героі, якія падарылі радасны настрой, весялосць. Сюрпрызным момантам сталі падарункі, зробленыя рукамі дзяцей. Свята прайшло ў цёплай, душэўнай атмасферы. Удзельнікі атрымалі шмат уражанняў і зарадзіліся пазітыўнымі эмоцыямі на ўсе святочныя дні.












https://disk.yandex.ru/i/nYI62iL3zF3DRg



