Дзень Перамогі

У 2025 годзе Беларусь адзначае 80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Напярэдадні гэтага свята, 8 мая, у нашым дзіцячым садку прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню Перамогі.

На святочным мерапрыемстве выхаванцы старшых груп удзельнічалі ў спартыўных конкурсах і эстафетах, былі ў ролі ваенных медыцынскіх сясцёр (і мед.братоў).

Адмысловым упрыгожваннем свята сталі музычныя нумары: танцы “Маракі” і “Ах, эти тучи в голубом.”

Хвіліна маўчання, песні ваенных гадоў, чытанне вершаў, танцы – усё гэта пакінула глыбокі след у сэрцы кожнага дзіцяці.

Напярэдадні вялікага свята Перамогі выхаванцы старшых груп нашага дзіцячага сада ў суправаджэнні выхавальнікаў наведалі памятнае месца, дзе размешчана брацкая магіла і пахаванне лейтэнанта Сяргея Копцева. Там дзеці паслухалі невялікі аповед пра подзвіг савецкіх воінаў на тэрыторыі нашага пасёлка, ушанавалі іх памяць хвілінай маўчання, усклалі кветкі.

Памятаць аб страшных падзеях вайны важна і трэба.  Мы, дарослыя, павінны перадаць дзецям, што мір на зямлі – самая галоўная каштоўнасць.

Виншуем са святам Перамогі! Мірнага неба над галавой, шчасця, дабра кожнай сям’і!

       

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *