Сення адбылося свята, прысвечанае Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Дзень Незалежнасці – галоўнае свята краіны, свята ўсіх, каму дарагія нашы агульныя каштоўнасці: мір і спакой, любоў да Радзімы, жаданне працаваць для яе росквіту, добрыя адносіны да блізкіх і родных людзей. Свята адзначаецца 3 ліпеня – у дзень вызвалення ў 1944 годзе горада Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 3 ліпеня для кожнага беларуса – напамін аб тым, якім коштам былі заваяваныя незалежнасць і свабода нашай дзяржавы.
Нашы дзеці падрыхтавалі вершы, цудоўны танец “Васількі”. Яны ўспомнілі прыказкі пра Радзіму, разважалі пра сімвалы Беларусі, гулялі разам з Васілінкай, спявалі. Свята падарыла ўсім добры настрой.
Міру, росквіту, дабрабыту нашай роднай Беларусі!