Да пабачэння, лета!

Вось і скончылася любімая пара года. Крыху сумна, але ў нас засталося шмат яркіх уражанняў і ўспамінаў пра лета, бо гэта дзіўная пара, калі дзецям можна ўдосталь гуляць, бегаць, скакаць. Менавіта ў гэты перыяд мы праводзілі шмат часу на свежым паветры.

У адзін з апошніх летніх дзён  у нашым дзіцячым садзе прайшло свята “Да пабачэння, лета!” Дзеці ўспомнілі, якія выдатныя цёплыя дзянькі суправаджалі іх на працягу ўсяго лета, чым займаліся, ў якіх гульнях прымалі ўдзел. Усе выхаванцы дзіцячага сада сабраліся на свяце, каб сказаць любімаму лету: “Да пабачэння!” Усе разам яны дапамагалі Лету вярнуць сонейка, якое схавала Баба Яга, разам спявалі песні, танцавалі і гулялі.

Наша свята стала яркім завяршэннем летняга перыяду ў дзіцячым садзе. Дзецям было вельмі шкада развітвацца з летам, але наперадзе ўсіх чакаюць не менш займальныя свята і забавы.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *