17 верасня ў нашай краіне адзначаецца Дзень народнага адзінства. Гэта адно з самых значных святаў, якое падкрэслівае непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці.
У нас у садзе таксама прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае гэтаму дню. Дзеці ўсе разам праспявалі гімн – галоўную песню нашай краіны, прынялі ўдзел ў гульнях “Дружба далонек” і “Я жыву ў Беларусі”.
Выхавальнікі правялі віктарыну, у якой былі пытанні аб сімвалах, прэзідэнце, гарадах і дзяржаўных мовах нашай краіны. Дзеці з радасцю адказалі на ўсе пытанні і на заканчэнне свята праспявалі песню “Беларусь – мая Радзіма”.
Праведзеныя мерапрыемствы дапамаглі зразумець і ўсвядоміць, што дзякуючы адзінству народа наша краіна стала шматнацыянальнай, дружнай, згуртаванай. Дзеці адчулі сябе часткай дзіўнай краіны і цудоўнага народа, з гонарам сказаўшы: «Мы – беларусы! Мы – разам».