З 22 па 25 верасня ў нашым садзе праходзіць Тыдзень бяспекі. Гэта важнае мерапрыемства, накіраванае на навучанне дзяцей асновам бяспечных паводзін у розных сітуацыях.
Гульні, конкурсы, віктарыны, тэматычныя заняткі дапамагаюць даведацца аб правілах бяспекі на вуліцы, дома і ў грамадскіх месцах.Выхавальнікі расказваюць, як правільна абыходзіцца з электрапрыборамі і іншымі небяспечнымі прадметамі. Праводзяцца гутаркі аб тым, як паводзіць сябе ў экстраных сітуацыях: пажар, аварыя, паводка і г.д.
Для усіх супрацоўнікаў дзіцячага сада 25 верасня будуць арганізаваны мерапрыемствы, каб навучыць іх, як правільна дзейнічаць пры пажары, надзвычайных сітуацыях і аказваць першую дапамогу пацярпелым. Галоўная мэта – паказаць, што кожны можа абараніць сябе ад бяды, калі ведае, што рабіць.
Тыдзень бяспекі дапамагае зрабіць свет вакол дзяцей бяспечным і камфортным месцам для жыцця, вучыць быць больш адказнымі і ўважлівымі да сваёй бяспекі, што з’яўляецца важным крокам на шляху да здаровага і бяспечнага ладу жыцця.