Парк высокіх тэхналогій праводзіць V-ы юбілейны адкрыты конкурс “Інфарматыка без разеткі” для ўстаноў дашкольнай адукацыі.
Мэтай конкурсу з’яўляецца абагульненне і папулярызацыя лепшых практык арганізацыі адукацыйнага працэсу па навучанні старэйшых дашкольнікаў асновам інфарматыкі без выкарыстання камп’ютара.
Нашу ўстанову адукацыі прадстаўляе педагог дадатковай адукацыі І.М.Міхневіч, якая ўдзельнічае ў намінацыі “Постэр праекта”. Жадаем Ірыне Міхайлаўне поспехаў у конкурсе і працы ў аб’яднанні па інтарэсах “Інфарматыка без разеткі”.