Калядкі

1706079789500
1706079952789
1706079882714
1706079964422

 

Да нашых выхаванцаў завіталі калядоўшчыкі: Зорканоша, Механоша, Цыганка, Павадыр, Мядзведзь і Каза. Адна з самых яркіх традыцый, што дайшла да сучаснасці, – калядаванне.  Лічылася, што толькі весялосць, шумлівыя гульні могуць напалохаць злыдняў, аберагчы людзей ад іх. Моладзь збіралася разам,  пераапраналіся, хадзілі па хатах, спяваючы калядныя песні з пажаданнямі ўсяго найлепшага, услаўляючы сілы святла і граючы на музычных інструментах. Ад той пары да сення захаваўся звычай ладзіць маскарад на новы год, абменьвацца падарункамі, вадзіць карагоды. Нашы выхаванцы таксама далучаюцца да культуры і  традыцый беларускага народа.  Яны спявалі песні, адгадвалі загадкі, гулялі з калядоўшчыкамі, частавалі іх.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.